3.73 BYN
2.87 BYN
3.41 BYN
10 тыс. вайскоўцаў з 9 дзяржаў. У НАТА анансавалі найбуйнейшыя вучэнні
У НАТА апублікавалі падрабязнасці правядзення ў студзені і лютым найбуйнейшых вучэнняў 2025 года - Steadfast Dart 2025.
Манеўры пройдуць на тэрыторыі Балгарыі, Грэцыі і Румыніі. Іх мэта - адпрацаваць аператыўнае разгортванне сіл альянсу на ўсходнім флангу.
У трэніроўках возьмуць удзел 10 тыс. салдат, маракоў, лётчыкаў і марскіх пяхотнікаў з 9 дзяржаў - членаў НАТА.
Сцэнарый будзе імітаваць узнікненне "канфлікту амаль з роўным праціўнікам". Паводле задумы штаба, гэта павінна паказаць, што сілы рэагавання альянсу здольныя да "складаных аперацый на адлегласці тысячы кіламетраў ва Усходняй Еўропе і ў любых умовах".
Да вучэнняў прыцягваюцца 17 ваенна-марскіх сродкаў, больш як 20 самалётаў, каля 1,5 тыс. адзінак ваеннай тэхнікі.















