3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
4 медыкі былі паранены ў выніку ізраільскай атакі на поўдні Лівана
Працягваюцца сутыкненні Ізраіля і Лівана. Сама меней пяць вайскоўцаў ЦАХАЛ загінулі, яшчэ 26 - паранены. Пад абстрэлы Арміі абароны трапілі супрацоўнікі Чырвонага Крыжа. 4 медыкі былі паранены ў выніку ізраільскай атакі на поўдні Лівана. Таксама пацярпеў адзін міратворац ААН. ЦАХАЛ нанёс удар па штаб-кватэры ЮНІФІЛ.
На гэтым фоне Нетаньяху звярнуўся да Генсака ААН Гутэрыша з патрабаваннем неадкладна вывесці міратворцаў у Ліване з зоны баявых дзеянняў. Пры гэтым віну за атаку на ЮНІФІЛ Тэль-Авіў не ўзяў. Там толькі заявілі, што пацярпелы апынуўся не ў той час і не ў тым месцы, а ЦАХАЛ наносіў удары па цэлях, якія пагражалі Ізраілю. Па ўсёй бачнасці, ААН - зараз пагроза для Тэль-Авіва.















