3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
5 лістапада ў ЗША - асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта. Хто зойме крэсла ў Белым доме?
5 лістапада ў ЗША 60-ты раз пройдуць выбары прэзідэнта.
За пасаду змагаюцца кандыдат ад дэмакратаў і віцэ-прэзідэнт Камала Харыс і прадстаўнік рэспубліканцаў, экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, а таксама кандыдат ад Лібертарыянскай партыі Чэйз Олівер, прадстаўнік Партыі зялёных Джыл Стайн і прадстаўнікі менш вядомых партый і незалежныя кандыдаты.
Здаецца, наконт падзей найбліжэйшых дзён два галоўныя кандыдаты прытрымліваюцца рознага меркавання. Харыс, хутчэй, песімістка: як сведчаць суседзі, вакол яе дома збудаваны ўражлівай вышыні і мошчы плот. Трамп жа вясёлы, ціхамірны і будуе планы на будучыню - хочацца спадзявацца, жартоўныя.
Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп:
"Напішу невялікую паперу аб выдзяленні 35 трлн долараў у крыптавалюце, і ўсё, у нас няма доўгу"
Сацапытанні захоўваюць інтрыгу. Паводле даных тэлеканала NBC, абодва кандыдаты набіраюць па 49 % галасоў. А апытанне кампаніі Emerson College абяцае Трампу перамогу ў 6 з 7 ключавых штатаў. Ёсць яшчэ даныя так званай "комплекснай мадэлі" ад тэлеканала АВС. Паводле іх, Трамп лідзіруе з паказчыкам 53 % супраць 47 у Харыс.
У любым выпадку ў Штатах найбліжэйшыя некалькі сутак будуць вельмі напружанымі. ФБР нават стварыла спецыяльны камандны пункт, які будзе весці маніторынг сітуацыі ў краіне.