3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
64 млн еўра ад ЕС. Брусель выдзеліць Кішынёву і Ціраспалю грант для пераадолення энергакрызісу
Стала вядома, што Еўрасаюз дасць Малдове грант на 64 млн еўра.
Гэтыя грошы павінны быць патрачаны на пераадоленне энергетычнага крызісу, выкліканага адмовай Украіны забяспечваць газавы транзіт.
З грошай ЕС 20 млн павінны быць перададзены Ціраспалю. Тут энергакрызіс адчуваецца асабліва востра - як мінімум 6 чалавек загінулі з-за таго, што мясцовае насельніцтва спрабуе абаграваць жыллё любымі (нават самымі небяспечнымі) спосабамі.
Грант не стане вырашэннем праблем Малдовы і Прыднястроўя: усе надзеі зараз на Еўракамісію. Яна вядзе перамовы з Кіевам наконт аднаўлення газавага транзіту: пад яе націскам Зяленскі ўжо пачынае здаваць пазіцыі і гатовы, у прыватнасці, забяспечыць транзіт праз Украіну азербайджанскага газу.















