3.75 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
Ад Пекіна да Вашынгтона. Акцыі памяці ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі прайшлі па ўсім свеце
У гонар бессмяротнага подзвігу тых, хто адваяваў права на жыццё і свабоду ў далёкім 1945 годзе, па ўсім свеце прайшлі акцыі памяці.
У Вашынгтоне марш сабраў людзей, якія прыехалі ўшанаваць памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай. Гэта першая ўзгодненая акцыя за апошнія шэсць гадоў. Спачатку яе не праводзілі з-за пандэміі, а затым амерыканскія ўлады не выдавалі дазвол з-за "складанай палітычнай сітуацыі".
Шэсце стартавала ад парку Лафает-сквер і завяршылася каля мемарыяла Другой сусветнай вайны. Удзельнікі маршу пад гукі аркестра ўсклалі кветкі да памятнай сцяны, прысвечанай сустрэчы саюзнікаў на Эльбе.
У Аргенціне і Чылі людзі спявалі ваенныя песні і чыталі вершы. У Ізраілі да свята прымеркавалі аўтапрабег з поўначы на поўдзень краіны з флагамі Чырвонай Арміі. Сцяг Перамогі развяваецца над сталіцай Венесуэлы - Каракасам. Вялізную копію памерам 25 на 11 метраў узнялі над самым высокім пунктам горада. Маштабная акцыя прайшла і ў Пекіне. А пасля шэсця адбыўся святочны канцэрт.