3.69 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Амерыканская крыўда - Трамп пракаменціраваў парад у Пекіне
За парадам у Пекіне сачылі, у тым ліку, і ў Белым доме. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, якога, дарэчы, запрашалі на ўрачыстасць, напісаў нататку, дзе неяк пакрыўджана прасіў кітайскага лідара Сі Цзіньпіна перадаць прывітанне кіраўніку Расіі Уладзіміру Пуціну і кіраўніку КНДР Кім Чэн Ыну, пакуль "вы будуеце змову супраць ЗША".
Дональд Трамп:
"Выдатнага і доўгага святочнага дня старшыні Сі і выдатнаму народу Кітая. Перадайце мае самыя цёплыя пажаданні Уладзіміру Пуціну і Кім Чэн Ыну, пакуль вы будуеце змову супраць Злучаных Штатаў Амерыкі".
Пры гэтым у Трампа пытанне: ці згадае кітайскі лідар пра тую вялізную дапамогу, якую Злучаныя Штаты падалі Кітаю, каб дапамагчы яму абараніць сваю свабоду ад вельмі непрыязнага іншаземнага захопніка. Зрэшты, Сі Цзіньпін падчас выступлення не згадаў ЗША, але падзякаваў усім краінам за ўклад у перамогу.
Фота: ТАСС