3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Армія Сірыі пры падтрымцы расійскіх вайскоўцаў ліквідавала звыш 2 тыс. баевікоў
Урадавая армія Сірыі перайшла ў контрнаступленне. У выніку сумесных дзеянняў сірыйскіх і расійскіх вайскоўцаў ліквідавана звыш 2 тыс. баевікоў.
Як паведамляе іранскі тэлеканал PressTV, шмат тэрарыстаў палегла падчас баёў на подступах і ў наваколлях горада Хама ў аднайменнай правінцыі. Сутыкненні там працягваліся ўсю ноч.
Ліванскі тэлеканал "Аль-Маядзін", каменціруючы сітуацыю на поўначы Сірыі, адзначыў, што "краіны, якія падтрымліваюць тэрарыстаў, задзейнічалі там усе свае сілы".
У канцы лістапада ў выніку нечаканага наступлення баевікоў розных сірыйскіх антыасадаўскіх груповак імі быў захоплены найбуйнейшы горад краіны Алепа. На дапамогу Асаду для процідзеяння тэрарыстам у найбліжэйшы час прыбудзе падмацаванне ад саюзнікаў.















