3.78 BYN
2.82 BYN
3.32 BYN
Bloomberg: амерыканская армія адправіла на Блізкі Усход 10 тыс. дронаў-перахватчыкаў
Амерыканская армія адправіла на Блізкі Усход 10 тыс. дронаў-перахватчыкаў Merops з мэтай адбіваць іранскія атакі. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на міністра арміі ЗША. Сістэмы прайшлі выпрабаванні ва Украіне. Зяленскі нават паабяцаў накіраваць мясцовых спецыялістаў для працы на Блізкім Усходзе.
Аднак Трамп заявіў, што ЗША паслугі ўкраінцаў не спатрэбяцца. Пентагон між тым перакідае ў ахоплены вайной рэгіён каля 5 тыс. марскіх пехацінцаў і дадатковыя караблі. Таксама на авіябазу ў Вялікабрытаніі прыбылі яшчэ 3 стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі. У Дзярждэпе вырашылі звярнуцца і да іншых сродкаў вядзення вайны - паабяцалі ўзнагароду да 10 млн долараў за звесткі аб месцазнаходжанні новага вярхоўнага лідара Ірана Маджтабы Хаменеі. Таксама прапануюць узнагароду за звесткі аб высокапастаўленых дзяржчыноўніках Ірана і членаў КСІР.















