3.78 BYN
2.97 BYN
3.40 BYN
Больш як 46 тыс. беспрацоўных у 2024 годзе: латвійцы не могуць знайсці годную працу
Жыхары Латвіі скардзяцца, што не могуць знайсці працу з добрай зарплатай. Напрыканцы 2024 года без працы заставаліся больш як 46 тыс. латвійцаў. Колькасць вакансій пры гэтым была ў тры разы меншай, што пацвярджаюць кампаніі, якія займаюцца працаўладкаваннем.
Цяжэй за ўсё ў рэспубліцы стала знайсці працу спецыялістам у сферы продажаў і лагістыкі. Паводле статыстыкі, на гэты момант на траіх сушукальнікаў прыходзіцца адна адчыненая вакансія. Аднак людзі жадаюць не толькі працаваць, але і зарабляць. З апублікаваных Агенцтвам занятасці вакансій толькі 6 % прапаноўваюць зарплату, вышэйшую за сярэдні ўзровень па краіне.