3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Больш за 65 чалавек загінулі пасля ізраільскага ўдару па бальнічным комплексе ў сектары Газа
Больш за 65 чалавек сталі ахвярамі ізраільскага ўдару па бальніцы на поўначы сектара Газа. Большасць з іх - жанчыны і дзеці. Пацярпелі больш за 100 чалавек.
Пад абломкамі разбураных будынкаў знаходзіцца яшчэ шмат людзей. Паводле звестак тэлеканала Al Jazeera, выратаваць іх немагчыма з-за таго, што ізраільскія войскі асадзілі раён.
Гэта адбылося пасля таго, як ЗША пяты раз заблакіравалі рэзалюцыю ААН аб спыненні агню ў Газе. Раней ЦАХАЛ нанёс удары па лагеры бежанцаў Нусейрат у палесцінскім анклаве. Паводле The Associated Press, загінулі 15 чалавек.
Працягваецца ізраільская аперацыя і ў Ліване: як паведамляюць мясцовыя СМІ, у выніку ізраільскіх авіяўдараў па наваколлях горада Цір на поўдні краіны загінулі 9 мірных жыхароў і 65 атрымалі раненні.
Таксама ЦАХАЛ аддаў загад аб эвакуацыі з трох будынкаў у паўднёвым прыгарадзе Бейрута. Там, па звестках ізраільскіх вайскоўцаў, знаходзяцца аб'екты шыіцкага руху "Хезбала", супраць якіх рыхтуюцца ўдары.