3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Былы прэм'ер Сірыі пацвердзіў перадачу паўнамоцтваў пераходнаму ўраду
У Сірыі новыя ўлады аб'явілі аб адмене каменданцкай гадзіны ў Дамаску. А былы прэм'ер у эфіры тэлеканала "Аль-Арабія" пацвердзіў, што яго кабмін перадаў усе справы пераходнаму ўраду.
У сваю чаргу лідар сірыйскай апазіцыі заявіў, што сірыйцы стомлены ад баявых дзеянняў, таму краіна не гатова ўступаць у новую вайну.
Але краіна ўжо стала прыцэльнай мішэнню адразу для некалькіх дзяржаў. Ізраільская армія за апошнія некалькі сутак знішчыла вялікую частку запасаў стратэгічных узбраенняў арабскай рэспублікі. Патоплены 15 караблёў сірыйскага ВМФ.















