3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Чарговае авіяздарэнне ў ЗША - рухавік самалёта загарэўся пры ўзлёце ў аэрапорце Х'юстана
У ЗША рухавік самалёта Airbus загарэўся пры ўзлёце ў аэрапорце Х'юстана. Вылет лайнера, які выконваў рэйс у Нью-Ёрк, быў спынены.
Гэта ўжо трэці буйны авіяінцыдэнт у краіне за апошнія некалькі дзён. Ніхто са 104 пасажыраў і 5 членаў экіпажа не пацярпеў. Усе яны былі эвакуіраваны.
Раней над Вашынгтонам сутыкнуліся пасажырскі самалёт і вайсковы верталёт. А праз некалькі дзён на паўночым усходзе Філадэльфіі пацярпеў крушэнне самалёт медыцынскай эвакуацыі. У абодвух выпадках усе пасажыры і члены экіпажа загінулі.