3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Чарговая неспакойная ноч у Грузіі: агрэсія і гвалт супраць сілавікоў
У Тбілісі чарговы раз правялі празаходні антыўрадавы мітынг. І як паведамілі ў патрульнай паліцыі, ужо з самага пачатку сотні чалавек пачалі праяўляць на акцыі агрэсію і гвалт. Правакатары абстрэльвалі спецназ піратэхнікай, кідалі камяні і бутэлькі і спрабавалі прабіць сцяну з паліцэйскіх шчытоў.
Пасярод праспекта Руставелі радыкалы распалілі вогнішча, білі камеры відэаназірання і спрабавалі будаваць барыкады з лавак. Яны былі аснашчаны ў дастатковай колькасці і петардамі, і процівагазамі.
Тым не менш сілавікі разагналі мітынг, прымяніўшы слёзатачывы газ і вадамёт. У той жа час французская грамадзянка і па сумяшчальніцтве прэзідэнт Грузіі заклікала і дзяцей выходзіць на пратэсты.
На сваёй старонцы ў сацсетках Зурабішвілі напісала: "Зараз час школам праявіць салідарнасць у адносінах да акцый". Яе зварот раскрытыкаваў прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзе. Паводле яго словаў, недапушчальна выкарыстоўваць непаўналетніх у палітычных інтарэсах.















