3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Дэлегацыя ЗША адправілася ў Саудаўскую Аравію для пачатку мірных перамоваў паміж Расіяй і Украінай
Дэлегацыя ЗША адправілася ў Саудаўскую Аравію для пачатку мірных перамоваў паміж Расіяй і Украінай, піша Politico.
З боку ЗША ў перамовах будуць удзельнічаць дзяржсакратар Марк Рубіа, спецпрадстаўнік на Блізкім Усходзе Стыў Уіткаф і саветнік па нацбяспецы Майк Уолтц. Імёны перагаворшчыкаў ад Расіі выданне не называе.
Украіна, як піша Politico, запрашэнні не атрымлівала. Што датычыцца Еўропы, то, паводле слоў спецпасланніка Трампа Кіта Келага, ЗША не бачаць месца для ЕС на перамовах. Як паведамляе агенцтва Bloomberg, еўрапейскія краіны нават не праінфармаваныя аб планах будучых кансультацый.
Таксама да канца лютага павінна адбыцца сустрэча прэзідэнтаў ЗША Дональда Трампа і Расіі Уладзіміра Пуціна.
Нагадаем, Кіт Келаг заявіў напярэдадні ў Мюнхене, што спыненне агню ва Украіне адбудзецца на працягу 180 дзён.















