3.76 BYN
2.81 BYN
3.30 BYN
Financial Times: ЕС паставіў 27 умоў Будапешту

Брусель пачаў
таргі з Будапештам. ЕС
паставіў 27 умоў Венгрыі
пасля парламенцкіх выбараў, піша
Financial Times.
Ключавыя сярод іх - разблакіроўка еўрапейскага крэдыту Украіне і зняцце вета на ўвядзенне санкцый супраць Расіі, а таксама правядзенне рэформ у краіне. Наўзамен ЕС для Будапешта абяцае разблакіраваць 35 млрд еўра. Паводле звестак выдання, перамовы ўжо пачаліся.
У артыкуле ўдакладняецца, што Еўракамісія настойвае, каб новы ўрад Венгрыі наладзіў адносіны з Украінай і пачаў праводзіць рэформы, якія даўно патрабуюцца.
Аднак, зыходзячы з заяў Мадзьяра, лідара партыі "Ціса", што перамагла на выбарах, будучы прэм'ер згодны з адмовай Будапешта ад выдзялення Кіеву крэдыту ЕС памерам 90 млрд еўра і лічыць немагчымым уступленне Украіны ў ЕС, прынамсі, у найбліжэйшыя гады.















