3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
У Беларусі 29 красавіка ў продаж выйдуць першыя памятныя манеты нацыянальнай чаканкі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Першая памятная манета нацыянальнай чаканкі "Мінскі трактарны завод. 80 гадоў" з'явілася ў Беларусі. Яна прызначана для нумізматаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй развіцця беларускай прамысловасці.
У продаж яна паступіць ужо 29 красавіка, а 28-га манету прэзентавалі ў Нацбанку. Выпушчана сярэбраная манета наміналам 20 рублёў, тыраж - 2 тыс. штук, а таксама нейзільберавая - наміналам 1 рубель і тыражом 3 тыс. штук. Такі сплаў медзі з нікелем і цынкам упершыню выкарыстаюць у Беларусі. Усе манеты адчаканены на ювелірным прадпрыемстве ў Гомелі (гл. відэа).















