3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Свае вяртаюцца - адбылася ўнікальная аперацыя спецслужб 7 дзяржаў на мяжы Беларусі
Аўтар:Яўген Горын
Унікальная міжнародная аперацыя прайшла 28 красавіка на польска-беларускай мяжы. Тут адбыўся найскладанейшы абмен "5 на 5". У працэс былі залучаны спецслужбы адразу 7 дзяржаў.
Перамовы доўжыліся каля года і вяліся па асабістым даручэнні Прэзідэнта Беларусі. Галоўны вынік: людзі вяртаюцца дахаты.
На беларуска-польскай мяжы адбылася падзея, якая без перабольшання ўвойдзе ў падручнікі сучаснай гісторыі разведак. Інтарэсы 7 спецслужб свету перасекліся на пераходзе "Перароў", каб зрабіць абмен у фармаце "5 на 5" усяго 10 чалавек. Пяць - у Польшчу, пяць - у Беларусь.















