3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Снегапад абрынуўся на Маскву
Аўтар:Рэдакцыя news.by
На Маскву абрынуўся снегапад. За ноч выпала месячная норма ападкаў. Да раніцы снежнае покрыва дасягнула 12 см - такой колькасці снегу ў канцы красавіка не было ўжо паўстагоддзя.
Стыхія выварочвае з коранем дрэвы. Пацярпелі 4 чалавекі, сярод іх - дзіця. Абцяжараны рух трамваяў. Электрычкі ходзяць са спазненнем, часова спыняўся рух цягнікоў у метро.
У аэрапорце Унукава адкладзены некалькі вылетаў. Каля 50 пасёлкаў Маскоўскай вобласці засталіся без святла з-за абрыву правадоў на ЛЭП. З-за завеі і дрэннай бачнасці на трасе ў Падмаскоўі загінулі 2 чалавекі.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, непагадзь захаваецца ў Маскве яшчэ двое сутак, і толькі да серады сітуацыя пачне паступова паляпшацца.















