3.72 BYN
2.87 BYN
3.42 BYN
Газпрам спыніў транзіт газу праз Украіну
Газпрам спыніў падачу расійскага газу ў Еўропу праз Украіну. Скончыўся адпаведны кантракт з Кіевам, які ўкраінскі бок не пажадаў падаўжаць. У першую чаргу ад гэтага маршруту залежалі Славакія, Аўстрыя, Венгрыя і Малдова.
Найбольшую зацікаўленасць у прадаўжэнні паставак газу з Расіі апошнім часам праяўляла Славакія. Аднак краіна здольная забяспечыць свае патрэбнасці ў паліве.
У Малдове адключэнню папярэднічала адмова Кішынёва разлічвацца па даўгах за блакітнае паліва. У Прыднястроўі ўжо выключылі сістэму цэнтралізаванага ацяплення за выключэннем лячэбных устаноў. На расійскім газе працавала размешчаная ў Прыднястроўі Малдаўская ДРЭС, якая была асноўнай крыніцай электраэнергіі для ўсёй краіны. Станцыя будзе пераведзена на вугаль і зможа забяспечваць толькі левы бераг Днястра.















