3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Іран будзе лічыць ЗША саўдзельнікам любога магчымага нападу Ізраіля
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Тэгеран будзе лічыць ЗША саўдзельнікам нападу ў выпадку агрэсіі з боку Ізраіля супраць Ірана. Пра гэта заявілі ўзброеныя сілы краіны.
Таксама стала вядома, што НАТА абмяркоўвае магчымасць адпраўкі ваенна-марской місіі па гарантаванні бяспекі суднаходства ў Армузскім праліве. Пра гэта паведамляе нямецкая газета "Хандэльсблат" са спасылкай на еўрадыпламатаў у Бруселі. У матэрыяле ўдакладняецца, што перамовы аб правядзенні ваенна-марской аперацыі ўсё яшчэ знаходзяцца на ранняй стадыі.















