3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Кіеву прыйдзецца пайсці на сур'ёзныя ўступкі. У ЗША назвалі адну з умоў міру ва Украіне
Кіеву дзеля міру прыйдзецца пайсці на сур'ёзныя ўступкі. Выцясненне Расіі з захопленых украінскіх тэрыторый не адпавядае нацыянальным інтарэсам ЗША і можа перарасці ў трэцюю сусветную.
Пра гэта заявіў саветнік Трампа Майк Уолтц, адказваючы на пытанне журналіста ABC News, ці азначае ўрэгуляванне ва Украіне, што Расія застанецца на тэрыторыях, якія зараз кантралюе.
Пры гэтым членства Украіны ў НАТА малаверагодна. Гэту ідэю не падтрымліваюць ні Штаты, ні іншыя ўдзельнікі альянсу, адзначыў палітык.
Таксама Уолтц распавёў, што ЗША не выключаюць новых антырасійскіх мер, калі Масква не прыме прапанову Трампа аб перамір'і.