3.72 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Латвія мае намер закрыць мяжу для тых, хто выязджае ў Беларусь і Расію
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Страх быць злоўленымі на хлусні і палітыка самаізаляцыі ў Латвіі ўзведзены ў абсалют. Рыга ўвядзе забарону на перасячэнне мяжы для нерэгулярных аўтобусных рэйсаў у Беларусь і Расію.
Паводле праекта, з 15 кастрычніка Дзяржпагранахова будзе мець права адмовіць ва ўездзе міжнародным нерэгулярным аўтобусным рэйсам праз пункты пропуску "Пацерніекі", "Грэбнева" і "Церахава". Мінімальныя магчымасці для паездак захаваюцца толькі па рэгулярных маршрутах.
Тлумачыцца гэта тым, што назіраецца рэзкі рост пасажырапатоку ў Беларусь і Расію, што нібыта павышае рызыкі на мяжы ЕС. Інакш кажучы, занадта шмат жыхароў Латвіі ездзяць у Беларусь і Расію, нягледзячы на ўсе заклікі і страшылкі ўлад.