3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Літва можа страціць 250 млн еўра за год з-за экспартных абмежаванняў
Чакаецца, што ў 2025 годзе Літва страціць 250 млн еўра ў сувязі з экспартнымі абмежаваннямі. Такі невясёлы прагноз для бізнесу агучыў міністр эканомікі і інавацый балтыйскай рэспублікі.
Ранейшы Кабінет міністраў, які ў снежні пасля парламенцкіх выбараў склаў паўнамоцтвы, пашырыў да некалькіх тысяч спіс тавараў падвойнага прызначэння, забараніўшы іх экспарт у трэція краіны з-за апаскі, што яны ў выніку могуць апынуцца ў Расіі. Забарона ўступіла ў сілу з 1 студзеня. Новы кабінет мае намер перагледзець гэты спіс у бок змякчэння.