3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Лондан плануе размясціць войскі ва Украіне
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Брытанія плануе размясціць сваіх вайскоўцаў ва Украіне, пра гэта паведамілі ў мінабароны краіны.
Зараз Лондан ужо праводзіць вучэнні арміі і ВПС. Злучанае Каралеўства выыдзеліла больш як 200 млн еўра на абсталяванне падраздзяленняў для магчымага разгортвання. Гэта ініцыятыва - частка шырэйшай стратэгіі так званай кааліцыі ахвочых па падрыхтоўцы будучага кантынгенту.
Нагадаем, раней заходнія лідары на сустрэчы ў Парыжы падпісалі дэкларацыю пра намер размясціць войскі на ўкраінскай тэрыторыі ў выпадку заключэння мірнага пагаднення. У сваю чаргу, Расія не аднойчы папярэджвала: Масква не прымае любыя планы размяшчэння замежных сіл і ніколі не пагодзіцца на прысутнасць войскаў НАТА ні ў якім выглядзе.















