3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Міністр абароны Латвіі падаў у адстаўку

Пасля інцыдэнту
з падзеннем дрона ў латвійскім горадзе
Рэзекнэ кіраўнік Мінабароны
краіны Андрыс Спрудс
падаў у адстаўку. Пра гэта
паведамляе БЕЛТА са спасылкай на
латвійскія СМІ.
Паводле папярэдняй інфармацыі, дрон быў украінскім.
"Я пакідаю пасаду міністра абароны, каб засцерагчы латвійскую армію ад уцягвання ў палітычную кампанію", - заявіў Спрудс на прэс-канферэнцыі ў Мінабароны.
Між тым прэм'ер-міністр Латвіі Эвіка Сіліня запатрабавала адстаўкі міністра абароны. "Міністр абароны Андрыс Спрудс страціў мой давер і давер грамадства. Я прыняла рашэнне патрэбаваць адстаўкі міністра абароны. У далейшым сферу абароны павінен узначальваць прафесіянал. Сёння я праінфармавала аб гэтым рашэнні міністра і партнёраў па кааліцыі", - напісала Сіліня ў сацсетцы X.
Прэм'ер-міністр раскрытыкавала дзеянні міністра абароны і падкрэсліла, што значнае фінансаванне абароны - каля 2 млрд еўра - абазначае і вялікую адказнасць галіны перад грамадствам.
Кіраўнік урада заклікала палкоўніка Райвіса Мелніса заняць пасаду міністра абароны.















