3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Найбліжэйшымі днямі ў Эр-Рыядзе Расія і ЗША абмяркуюць спыненне агню ва Украіне
Тэхнічныя каманды ЗША і Расіі сустрэнуцца найбліжэйшымі днямі ў Эр-Рыядзе для абмеркавання спынення агню ва Украіне. Пра гэта паведаміў памочнік амерыканскага прэзідэнта па нацбяспецы Майкл Уолтц.
Пра падрыхтоўку расійска-амерыканскай сустрэчы ў Саудаўскай Аравіі заявіў таксама спецпасланнік ЗША на Блізкім Усходзе Стыў Уіткаф. Ён назваў тэлефонны званок Трампа і Пуціна пазітыўным, праактыўным і арыентаваным на вынік.
Уіткаф таксама паведаміў, што адміністрацыя Злучаных Штатаў можа пачаць працэс змякчэння прынятых супраць Расіі санкцый пасля дасягнення дамоўленасцяў па мірным урэгуляванні. Спецпасланнік адзначыў, што адносіны з Расіяй надзвычай важныя для адміністрацыі Трампа. Яны закранаюць усе іншыя пытанні, звязаныя з Кітаем, Іранам, Блізкім Усходам.