3.72 BYN
2.87 BYN
3.42 BYN
Не менш за 532 мірныя жыхары сталі ахвярамі сутыкненняў у Сірыі - СМІ

Сама меней 532 мірныя жыхары загінулі з 6 сакавіка ў выніку сутыкненняў у правінцыях Латакія, Тартус і Хомс на міжземнаморскім узбярэжжы Сірыі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на курдскі тэлеканал Rudaw.
Паводле яго інфармацыі, большасць ахвяр належыць да алавіцкай суполкі, выхадцы з якой складаюць 12 % насельніцтва краіны. Агульная колькасць загінуўшых з пачатку сутыкненняў узрасла да 745. У яе ўвайшлі 213 байцоў: 93 прадстаўнікі сіл бяспекі, якія падпарадкоўваюцца новым сірыйскім уладам, і 120 членаў узброеных фарміраванняў, створаных прыхільнікамі былога прэзідэнта Башара Асада.
6 сакавіка ў правінцыях Латакія, Тартус і Хомс пачаліся сутыкненні паміж сіламі бяспекі і прыхільнікамі экс-прэзідэнта. Найбольш жорсткія перастрэлкі адбыліся ў горадзе Джэбла, дзе пражываюць алавіты - прадстаўнікі рэлігійнай меншасці, да якой належыць сям'я Асада.
Улады накіравалі ў згаданыя правінцыі армейскія часці і бранятэхніку, у галоўных гарадах была ўведзена каменданцкая гадзіна.















