3.78 BYN
2.97 BYN
3.44 BYN
Нямецкія аэрапорты адмяняюць палёты, у соцень тысяч людзей планы пад пагрозай зрыву. У чым прычына?
Сотні тысяч людзей не змогуць вылецець з нямецкіх аэрапортаў з-за агульнанацыянальных забастовак.
У аэрапорце Гамбурга пачалася стачка. У нядзелю, 9 сакавіка, там была адменена большая частка рэйсаў, а 10 сакавіка работа аэрапортаў будзе паралізаваная на большай частцы Германіі. Пад пагрозай адмены звыш 1100 рэйсаў. 150 тыс. пасажыраў рызыкуюць не дабрацца да пункта прызначэння.
Прычынай масавых забастовак стаў націск супрацоўнікаў аэрапортаў на работадаўцаў. Прафсаюзы патрабуюць павышэння прэмій за "асабліва напружаную дзейнасць" і тры дадатковыя выхадныя дні.