3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Нямецкія страхі. Чаго больш за ўсё баіцца моладзь Германіі
Мясцовыя СМІ публікуюць вынікі апытанняў. Больш за ўсё германская моладзь баіцца, што вайна ва Украіне распаўсюдзіцца па Еўропе.
Гэту пагрозу большасць апытаных (81 %) ставяць на першае месца. На другім - страх беднасці (67 %). Далей - беспрацоўе, змена клімату, варожасць паміж людзьмі і ксенафобскія настроі ў грамадстве.
Адзначаецца таксама, яшчэ ў 2019 годзе вайны баялася значна менш прадстаўнікоў моладзі - усяго 46 працэнтаў.
Але, нягледзячы на страхі, відавочная большасць апытаных лічыць неабходным далейшую падтрымку Украіны.