3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Паўночная Карэя зноў закрыла межы
Паўночная Карэя зноў закрыла межы. Усяго праз некалькі тыдняў пасля таго, як КНДР прыняла першых заходніх турыстаў, краіна прыпыніла іх допуск.
Напрыканцы мінулага года Кім Чэн Ын даручыў развіваць турыстычную сферу дзяржавы да сусветнага ўзроўню. Першыя заходнія вандроўнікі пачалі прыбываць у Паўночную Карэю з 20 лютага. Яны наведвалі горад Расон - ён значыцца як асаблівая эканамічная зона. Аднак зараз туры адменены да далейшага апавяшчэння. Пра гэта аб'явілі адразу некалькі турыстычных кампаній.
Пхеньян не назваў прычыну раптоўнага спынення допуску турыстаў.















