3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Пасля атакі дронаў у Татарстане аб'яўлены рэжым надзвычайнага здарэння для органаў кіравання
Сігнал паветранай трывогі гучыць 21 снежня ў Казані. Жыхароў папрасілі спускацца на першыя паверхі і ў падвалы, паведамляюць мясцовыя ўлады.
Суботняй раніцай горад, які знаходзіцца на адлегласці больш за тысячу кіламетраў ад украінскай мяжы, быў атакаваны дронамі. Паведамляецца сама меней аб 8 беспілотніках, што атакавалі Казань. Адзін упаў на жылы пяціпавярховік. Яшчэ некалькі БПЛА трапілі ў шматпавярховы жылы комплекс. У месцах атакі адбыліся пажары. На шчасце, абышлося без загінуўшых і пацярпелых, пацвердзілі мясцовыя ўлады.
У Татарстане ў суботу і нядзелю адменены ўсе масавыя мерапрыемствы.















