3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Пажары спальваюць Аргенціну: жыхары заліваюць свае дамы вадой
Магутныя пажары ў аргенцінскай Патагоніі. У нацыянальным парку Наўэль-Уапі агонь ахапіў больш за 3 тыс. га. На паўднёвым захадзе краіны, у горнай правінцыі Чубут, ён перакінуўся на населеныя пункты.
Дзясяткі дамоў спаленыя, сотні жыхароў эвакуіраваныя. Прычынай пажару стала спякота і вецер да 20 м/с. У мясцовых гарадах не хапае гідрантаў і вадзяных помп.
Мясцовыя жыхары заліваюць свае дамы вадой, пераносячы яе вёдрамі з найбліжэйшых вадаёмаў. У пацярпелых мястэчках не працуюць школы. Перакрыты ўсе федэральныя аўтатрасы, якія вядуць у раён бедства.















