3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Перамір'е або паўза? Ізраіль адобрыў пагадненне аб спыненні агню ў Ліване
Паміж Ізраілем і "Хезбалой" дасягнута перамір'е.
У канцылярыі Нетаньяху пацвердзілі, што ваенна-палітычны кабінет большасцю галасоў адобрыў прапанову аб пагадненні. Яно ўлічвае суверэнітэт Лівана, пры гэтым у выпадку зрыву дамоўленасцяў Ізраіль мае права абараняцца.
Біньямін Нетаньяху, прэм'ер-міністр Ізраіля:
"Калі "Хезбала" парушыць пагадненне і паспрабуе пераўзброіцца, мы нанясём удар. Калі яны паспрабуюць аднавіць тэрарыстычную інфраструктуру каля мяжы, мы нанясём удар. Калі яны запусцяць ракеты, пракапаюць тунэлі або прыгоняць грузавікі з ракетамі, мы нанясём удар".
Паводле звестак СМІ, спыненне агню паміж "Хезбалой" і Ізраілем прадугледжвае размяшчэнне ліванскіх сіл уздоўж мяжы. Ізраіль выведзе свае войскі з Паўднёвага Лівана на працягу 60 дзён.