3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Пераможцы другога этапу "Маладыя таленты Беларусі" выступяць з сімфанічным аркестрам БТ
Напярэдадні стартаваў другі этап ХІІІ Рэспубліканскага радыёконкурсу. Прастору студыі Дома радыё, дзе запісвалі эталонны дубль гімна, аддалі "народнікам".
Паўсотні навучэнцаў музычных школ і каледжаў атрымалі права гучаць перад журы. На чале з народным артыстам Беларусі, кампазітарам Леанідам Захлеўным. Лепшыя пройдуць у наступны тур - на час стануць салістамі Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.
Пераможцаў аб'явяць у сярэдзіне лістапада
Наперадзе спаборніцтвы ў намінацыях "Спадчына" і "Эстрадны вакал". Імёны пераможцаў назавуць на гала-канцэрце 15 лістапада.