3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Польшча стала старшынёй Савета Еўрасаюза
З 1 студзеня Польшча другі раз прыняла на сябе абавязкі старшыні Савета Еўрапейскага саюза - праз 20 гадоў пасля ўступлення краіны ў ЕС.
Ужо было заяўлена аб прыярытэтах новага старшынства. Гэта пытанні бяспекі ўсіх відаў: знешняя, унутраная, інфармацыйная, эканамічная, энергетычная, харчовая і медыцынская.
Акрамя таго, Польшча абяцае працаваць над захаваннем і прасоўваннем прынцыпаў і каштоўнасцяў ЕС, абяцае падтрымку Украіны. Таксама было заяўлена аб намеры "ўзмацняць націск на Расію і яе саюзнікаў".