3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Праваслаўны свет сустрэў Раство Хрыстова. Што адбывалася ў Віфлееме, Расіі, Грузіі і Іспаніі
Раство Хрыстова праваслаўныя вернікі сустракаюць па ўсім свеце.
У Маскве ў храме Хрыста Збавіцеля каляднае набажэнства ўзначаліў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Сустрэлі свята і ў Іерусаліме.

Бялград, Сербія
Ярка і маляўніча Раство Хрыстова адзначылі ў сербскім Бялградзе.

Грузія
У Грузіі з нагоды свята сёння пройдзе каляднае шэсце. Яго ўдзельнікі пройдуць па вуліцах Тбілісі, збіраючы дары, якія затым раздадуць немаёмным і сіротам.

Мадрыд, Іспанія
Іспанцы адзначылі свята Трох Каралёў. Яно самае любімае ў дзяцей, бо ў гэты дзень, а не на Раство або Новы год, яны атрымліваюць свае галоўныя падарункі. У гонар прыбыцця "каралёў-чараўнікоў" - трох вешчуноў, якія прынеслі дары немаўляці Ісусу Хрысту, тысячы людзей сабраліся ў цэнтры Мадрыда. Святочнае шэсце прайшло напярэдадні Багаяўлення.