3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Прэм'ер Грузіі назваў непрызнанне выбараў безнадзейнай спробай апазіцыі апраўдаць свой пройгрыш
У Грузіі поўнасцю завершаны падлік бюлетэняў на парламенцкіх выбарах. Канчатковыя вынікі галасавання такія: кіруючая партыя "Грузінская мара" набрала больш чым 54 %, а апазіцыйныя партыі, якія праходзяць у парламент, толькі 37 % галасоў.
З заявай ужо выступіў прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ. Ён упэўнены, што непрызнанне выбараў з'яўляецца безнадзейнай спробай апазіцыі апраўдаць свой пройгрыш. Прэм'ер таксама аб'явіў, што пасяджэнне парламента і прызначэнне новага Кабінета міністраў адбудзецца насуперак усім пратэстам незадаволеных.
Каб не даць старт беспарадкам, актывісты "Грузінскай мары" блакуюць штаб-кватэры партый, якія прайгралі.
Раней апазіцыя абяцала пачаць 27 кастрычніка марафон пратэстаў і вывесці сваіх прыхільнікаў на вуліцы. Іх рыхтуецца ўзначаліць прэзідэнт Саламэ Зурабішвілі, якая напярэдадні, яшчэ да заканчэння галасавання, аб'явіла аб перамозе апазіцыйных рухаў. Для гэтага ёй хапіла апытання на вуліцы, праведзенага нейкім другарадным тэлеканалам.
Пакуль, аднак, ні абяцаных масавых акцый пратэсту, ні беспарадкаў у Грузіі не адзначана. Магчыма, пасля афіцыйнай заявы Цэнтрвыбаркама апазіцыя паспрабуе дэстабілізаваць сітуацыю. Улады, наадварот, пастараюцца ўтрымаць яе пад кантролем.















