3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Літва з Латвіяй забаранілі прэзідэнту Сербіі ляцець на парад у Расію над сваімі тэрыторыямі
Літва і Латвія забаранілі прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу ляцець у Расію над сваёй тэрыторыяй.
Прыбалтыйскія СМІ заявілі, што зроблена гэта з "дыпламатычнай далікатнасці" і "палітычнай адчувальнасці мэты палёту". Пры гэтым незразумела, якім чынам гэта перашкодзіць самалёту праляцець з Бялграда ў Маскву.
Аб удзеле прэзідэнта Сербіі ў святкаванні Дня Перамогі ў Расіі стала вядома ў сакавіку. Еўракамісія папярэдзіла Вучыча аб тым, што візіт у Расію "ўскладніць перамовы аб прыёме краіны ў ЕС". Сам прэзідэнт заявіў, што паляціць, нават калі яго "закуюць у ланцугі". Аналагічная забарона прынятая і ў адносінах да прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца.