3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Ракетная сістэма "Арэшнік" - адказ на дзеянні краін НАТА ў дачыненні да Расіі, заявіў Пуцін
Градус напружанасці павышаны да мяжы. Прэзідэнт Расіі выступіў з заявай у сувязі з ударамі дальнабойнымі ракетамі. Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што не Расія, а менавіта ЗША разбурылі сістэму міжнароднай бяспекі.
У адказ на прыямяненне амерыканскай дальнабойнай зброі 21 лістапада расійскія Узброеныя сілы нанеслі ўдар па аб'екце ў Днепрапятроўску найноўшай ракетай сярэдняй далёкасці "Арэшнік" у бяз'ядзерным гіпергукавым абсталяванні.
Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Расіі:
"Выпрабаванні ў баявых умовах ракетнай сістэмы "Арэшнік" праводзяцца намі ў адказ на агрэсіўныя дзеянні краін НАТА ў дачыненні да Расіі. Пытанне аб далейшым разгортванні ракет сярэдняй і меншай далёкасці будзе вырашацца намі ў залежнасці ад дзеянняў ЗША і іх сатэлітаў. Аб'екты для паражэння падчас далейшых выпрабаванняў нашых найноўшых ракетных комплексаў будуць вызначацца намі, зыходзячы з пагроз бяспекі Расійскай Федэрацыі. Мы лічым, што маем права прымяняць нашу зброю супраць ваенных аб'ектаў тых краін, якія дазваляюць прымяняць сваю зброю супраць нашых аб'ектаў".
Фота kremlin.ru