3.69 BYN
2.99 BYN
3.42 BYN
Пуцін: Расія ўдзячная Беларусі за дапамогу ў перагаворным працэсе з Украінай

Расія ўдзячная Беларусі за дапамогу ў перагаворным працэсе з Украінай. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, адказваючы на пытанні журналістаў падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам на востраве Валаам, паведамляе БЕЛТА.
"Мы вельмі ўдзячны Аляксандру Рыгоравічу і наогул Беларусі за тую падтрымку, дапамогу, якую нам Беларусь аказвае (у перагаворным працэсе. - Заўвага БЕЛТА). І Прэзідэнт Беларусі. Мы ў кантакце пастаянна. Я пастаянна інфармую Аляксандра Рыгоравіча аб выніках перагавораў. Усе абмены ж у нас адбываюцца на тэрыторыі Беларусі. Там пачаўся перагаворны працэс у 2022 годзе. Потым перабраўся ў Стамбул", - сказаў Уладзімір Пуцін.
Расійскі Прэзідэнт адзначыў, што яму добра вядома пазіцыя беларускага калегі і ўсяго беларускага народа, які імкнецца да таго, каб паміж Расіяй і Украінай хутчэй настаў мір: "Аляксандр Рыгоравіч прымае ў гэтым непасрэдны ўдзел".