3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Пяскоў: Спецпасланнік Дональда Трампа Стывен Уіткаф прыляцеў у Расію
Спецпасланнік Дональда Трампа Стывен Уіткаф прыляцеў у Расію - інфармацыю пацвердзіў прадстаўнік расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Аб магчымай сустрэчы з Пуціным, калі яна адбудзецца, Крэмль паведаміць дадаткова.
У Дзярждэпе ЗША інфармацыю пакуль не каменціравалі. Гэта будзе ўжо трэцяя сустрэча амерыканскага дыпламата з прэзідэнтам Расіі - да гэтага ён быў у Маскве 11 лютага і 13 сакавіка.
Стыў Уіткаф уваходзіць у перагаворную групу ЗША па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне.