3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Рэжым НЗ аб'яўлены ў Фларыдзе з-за набліжэння ўрагану "Мілтан"
Рэжым надзвычайнай сітуацыі аб'яўлены ў Фларыдзе ў сувязі з набліжэннем да паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа ЗША ўрагану "Мілтан".
І хоць магутнасць стыхіі паніжана да 4-й ступені, улады штата заклікалі амаль 6 млн жыхароў пакінуць дамы і эвакуіравацца.
Мясцовы дэпартамент аховы здароўя папярэджвае, што з-за ўздыму вады людзі могуць заразіцца патэнцыяльна небяспечнай для жыцця інфекцыяй.
У прыватнасці, узрасце канцэнтрацыя бактэрый, што выклікаюць страўнікава-кішачныя захворванні.
Згодна з ацэнкамі экспертаў, вышыня хваль на заходнім узбярэжжы штата можа дасягаць 5 метраў, а максімальная хуткасць ветру складзе да 270 км/г.