3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Сенат ЗША адобрыў кандыдатуру Піта Хегсета на пасаду міністра абароны краіны
Сенат ЗША зацвердзіў Піта Хегсета на пасаду міністра абароны. Кандыдатура была адобрана з мінімальнай перавагай, бо не ўсе рэспубліканцы, якія складаюць большасць у Сенаце, падтрымалі прызначэнне Хегсета на адну з найважнейшых пасад у амерыканскай адміністрацыі.
Піт Хегсет - ветэран арміі ЗША, служыў у Іраку і Афганістане. Беспаспяхова балатаваўся ў Сенат ад штата Мінесота ў 2012 годзе, затым стаў вядучым на тэлеканале Fox News. Новы кіраўнік Пентагона лічыць, што ЗША варта весці з іншымі краінамі перамовы па кантролі над узбраеннямі, а калі гэта акажацца немагчымым, то працаваць над мадэрнізацыяй ядзернага арсенала.