3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Сотні людзей сабраліся ў цэнтры Сеула, патрабуючы адстаўкі прэзідэнта
У Паўднёвай Карэі новыя пратэсты. Прыхільнікі адстаўкі прэзідэнта сабраліся на цэнтральнай плошчы Сеула. Людзей - сотні.
Пікет зладзілі пасля тэлезвароту кіраўніка дзяржавы. Юн Сок Ёль заявіў, што ўвядзенне ваеннага становішча на мінулым тыдні было правільным рашэннем. Пры гэтым палітык не прызнаў абвінавачанні ў мецяжы і заклікі да адстаўкі, паабяцаўшы змагацца да канца. Галасаванне па яго імпічменце прызначана на 14 снежня.
Акцыі перараслі ў сутыкненні з паліцыяй. Актывісты распачалі спробу прабрацца праз агароджы да рэзідэнцыі прэзідэнта. Але вартавыя парадку здолелі ўтрымаць барыкады.















