3.69 BYN
2.99 BYN
3.42 BYN
Спецпасланнік Дональда Трампа знаходзіцца ў Маскве
Спецпасланнік Дональда Трампа Стыў Уіткаф ужо знаходзіцца ў Маскве, сцвярджае амерыканскі пастпрадстаўнік пры НАТА Мэцью Уітакер.
Пры гэтым ён выказвае надзею на дасягненне "прарыву" ў вырашэнні канфлікту ва Украіне.
Чакаецца, што Уіткаф правядзе перамовы і паспрабуе заахвоціць Расію пагадзіцца на перамір'е з 8 жніўня - гэтую дату назваў Трамп у нядаўнім ультыматуме Пуціну. Імаверна, Уіткаф прывез ў Маскву новыя прапановы па ўрэгуляванні канфлікту.
Між тым знешнепалітычная дубінка Трампа становіцца ўсё менш важкай: закон аб санкцыях, які разглядаецца ў Кангрэсе, будзе прыняты не раней за сярэдзіну верасня або нават пазней. Гэта азначае, што амерыканскі прэзідэнт так і не здабудзе права прымяцяць разбуральныя меры. Зрэшты, эксперты і без таго сумняваліся, што ён рызыкне такія прымяніць - праславутыя другасныя санкцыі ў 100 і тым больш у 500 % проста паралізуюць сусветную эканоміку. А гэта Штатам пашкодзіць не менш, чым Кітаю, Індыі або Расіі.