3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Сумленныя і празрыстыя выбары? Трамп падаў у суд на брытанскіх лейбарыстаў
Дональд Трамп падаў скаргу ў Федэральную выбарчую камісію ЗША на кіруючую ў Брытаніі Лейбарысцкую партыю.
Ён вінаваціць яе ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары. Штаб палітыка патрабуе правесці расследаванне.
Падставай стала заява члена брытанскай партыі, што амаль 100 яе прадстаўнікоў накіроўваюцца ў Штаты агітаваць за дэмакратаў у ключавых штатах, якія вагаюцца.
Прадстаўнікі Трампа адзначаюць, што лейбарысты падтрымліваюць Харыс з дапамогай "пазапраўных замежных узносаў на выбарчую кампанію".