3.78 BYN
2.82 BYN
3.32 BYN
Трамп: Ізраіль спыніць вайну з Іранам, калі гэтага захочуць ЗША
Іран нарошчвае інтэнсіўнасць удараў па ваенных аб'ектах і энергетычнай інфраструктуры праціўніка. Перагружанасць сістэмы СПА Ізраіля прывяла да таго, што ўсё большую кольксць ракетных удараў адбіць не ўдаецца: з'явілася інфармацыя аб прылётах у Тэль-Авіве і нават Іерусаліме, дзе абломкі ракеты ўпалі недалёка ад храма Гроба Гасподняга.
Мінулай ноччу Іран паспяхова атакаваў адразу дзве амерыканскія ваенныя базы - "Вікторыя" ў Іраку і "Салам" у Кувейце. Працягваюць гарэць энергетычныя аб'екты ў Катары і Саудаўскай Аравіі, а ў Дубаі быў паражаны дронам гатэль.
Амерыканскі лідар Дональд Трамп выказаў сваё разуменне бягучага стану канфлікту на Блізкім Усходзе: "Нам не патрэбны Армузскі праліў, у нейкі момант ён адкрыецца сам сабою. НАТА не хапіла адвагі дапамагчы нам у пытанні з Іранам. Было б нядрэнна, калі б Кітай умяшаўся ў сітуацыю ў Армузскім праліве. Ізраіль будзе гатовы спыніць вайну з Іранам, як толькі гэтага захочуць ЗША. Я думаю, мы перамаглі. У нас неабмежаваны запас боепрыпасаў і шмат салдат. Мы можам весці дыялог з Іранам, але я не хачу перамір'я!"
Таксама ён адзначыў, што перамовы па ўкраінскім урэгуляванні адбываюцца амаль штодня, і аперацыя супраць Ірана ніяк на іх не ўплывае.
Канфлікт усё больш прыкметна адлюстроўваецца на стане сусветных энергетычных рынкаў. На выхадныя біржы сышлі ў момант, калі каціроўкі нафты гатунку Brent дасягнулі 110 долараў за барэль. 1 тыс. кубаметраў газу каштуе больш як 700 долараў - рост за тры тыдні склаў амаль 90 %.
Развіццё сітуацыі не дае падстаў для аптымізму. Сусветная арганізацыя па кантролі за энергетыкай рэкамендавала вадзіцелям планеты адаптавацца да дэфіцыту і цэн: зніжаць хуткасць на аўтамагістралях, пераходзіць на выдаленую працу, планаваць сумесныя, а не індывідуальныя паездкі.
Удзельнікі вайны шукаюць спосаб памякчыць крызіс і пры гэтым трохі зарабіць. Стала вядома, што іранскі бок спаганяе за праход праз Армузскі праліў і гарантыі бяспекі па 2 млн долараў з танкера.















