3.70 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Трамп назваў Лукашэнку моцным і паважаным лідарам
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Дональд Трамп назваў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку моцным і паважаным лідарам. Падчас размовы з журналістамі ў Белым доме прэзідэнт ЗША пракаменціраваў нядаўняе рашэнне Мінска аб вызваленні часткі зняволеных.
Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША:
"Гэта быў вельмі добры жэст з боку кіраўніка Беларусі, які з'яўляецца вельмі паважаным чалавекам. Моцным, моцным чалавекам, моцным лідарам".
Трамп таксама анансаваў правядзенне ў Маямі саміту Групы дваццаці ў 2026 годзе. І ён ужо думае над запрашэннем на гэты саміт Расіі. Амерыканскі лідар таксама выказаўся адносна гарантый бяспекі для Украіны. Па яго словах, ключавую ролю ў забеспячэнні гэтых гарантый адыграе Еўропа.
Фота ТАСС