3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Трамп заявіў пра намер патэлефанаваць Пуціну. Калі адбудзецца размова?
Па выніках перамоў у Саудаўскай Аравіі прадстаўнікі ЗША і Украіны прыйшлі да кансэнсусу.
Украіна выказала гатоўнасць прыняць прапанову Штатаў па неадкладным увядзенні часовага 30-дзённага рэжыму спынення агню, які можа быць падоўжаны па згодзе бакоў пры прыняцці і адначасовым выкананні Расіяй. Злучаныя Штаты ў сваю чаргу неадкладна адмяняюць паўзу ў абмене разведданымі і аднаўляюць дапамогу ў бяспецы Украіны.
Дэлегацыі таксама абмеркавалі важнасць гуманітарных намаганняў як часткі мірнага працэсу, у прыватнасці, падчас названага рэжыму спынення агню, уключаючы абмен ваеннапалоннымі. У найбліжэйшы час амерыканскі бок мае намер правесці адпаведныя перамовы з Масквой. Дональд Трамп заявіў, што неўзабаве патэлефануе Уладзіміру Пуціну. Як мяркуюць, размова адбудзецца ў гэтую пятніцу.
Зрэшты, як адзначаюць заходнія СМІ, адно з найважнейшых патрабаванняў расійскага боку - далейшая дэмілітарызацыя Украіны - падчас перамоў не згадвалася. Ці задавольніць Маскву такі план, які хутчэй дасць адтэрміноўку Кіеву на перадыслакацыю і пераўзбраенне УСУ, вялікае пытанне. Тым больш ёсць горкі вопыт з мінскімі і стамбульскімі дамоўленасцямі.
Фота ТАСС