3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Трамп збіраецца пакараць вінаватых у вывядзенні войскаў з Афганістана
Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе пакараць за дзяржздраду ўсіх, хто датычны да вывядзення амерыканскіх войскаў з Афганістана ў 2021 годзе, паведамляе NBC News.
Каманда Трампа ўжо збірае спісы. Пад адказнасць могуць трапіць як дзеючыя супрацоўнікі адміністрацыі Пентагона, так і былыя. Пры гэтым незразумелы юрыдычны бок пытання, бо амерыканскія вайскоўцы выконвалі загад прэзідэнта Джо Байдэна. Яго рашэнне рэспубліканец назваў зневажальным для Злучаных Штатаў.
Трамп абвінаваціў кіраўніка Белага дома ў тым, што армія ЗША кінула ваенную тэхніку на мільярды долараў. Яе, дарэчы, паспяхова асвоілі талібы і штогод нагадваюць аб ганьбе ЗША падчас маштабнага парада.